Плынь. Экспрэсія. Змрок.

--Калі цікавіцеся паэзіяй, рэкамендую
Морт, -- прагучала за спінай.
Наўпрост у кнігарні я сеў у фатэль
і пачаў гартаць старонкі, не разумеючы
ніводнага радка. Гэта мяне і заінтрыгавала.
Тут нельга не звярнуць увагу на адметны псеўданім аўтаркі: mort з французскай перакладаецца як "мёртвая" -- і ў творчасці Вальжыны такой змрочнасці даволі шмат, таму, калі вам больш даспадобы вершы пра кветкі і сонейка, перачытайце лепей поўны збор сачыненняў Агніі Барто. Але ж калі вы натхняецеся дэкадэнствам, зачытваецеся Бадлерам, шукаеце ў кнігарнях лепшых постмадэрністаў і слухаеце Мэрліна Мэнсана (спойлер: гэта не пра мяне), то беражыцеся: дэбютная кніга аўтаркі можа заглынуць як мінімум на пару дзён.
Тут нельга не звярнуць увагу на адметны псеўданім аўтаркі: mort з французскай перакладаецца як "мёртвая" -- і ў творчасці Вальжыны такой змрочнасці даволі шмат, таму, калі вам больш даспадобы вершы пра кветкі і сонейка, перачытайце лепей поўны збор сачыненняў Агніі Барто. Але ж калі вы натхняецеся дэкадэнствам, зачытваецеся Бадлерам, шукаеце ў кнігарнях лепшых постмадэрністаў і слухаеце Мэрліна Мэнсана (спойлер: гэта не пра мяне), то беражыцеся: дэбютная кніга аўтаркі можа заглынуць як мінімум на пару дзён.
..."Торкнула", напісаў бы вядомы
персанаж Марціновіча...
Адметна тое, як Морт зладзіла кампазіцыю
свайго першага фаліянта. Яна пачынае
гуляць з чытачом вельмі кароткімі, але
змястоўнымі вершаванкамі, у якіх бракуе,
аднак, і рыфмы, і рытма, а сэнс, мажліва, мы
спрабуем шукаць з нічога. Спачатку гэта
нагадвае твітар нейкага занадта рамантычнага
падлетка, але з кожнай новай старонкай
радкі растуць і растуць, пакуль не ператвараюцца
ў тое, што ўжо дакладна можна назваць Паэзіяй.
Верлібры Вальжыны мінімалістычныя,
афарыстычныя, але, разам з тым, цьмяныя.
Проза (якой знайшлося месца напрыканцы
кнігі), з'яўляецца шмат у чым плынню свядомасці
бы ў Джэймса Джойса, вельмі неструктураваная
і паэтычная, але, разам з тым, прыземленая.
У ёй жа бачна ўключанасць аўтаркі ў паэтычную
тусоўку: там cустракаюцца і Жыбуль, і Вішнёў,
а паслямову да кнігі дае сам Андрэй Хадановіч.
Пераклады, якія таксама прадстаўленыя
ў гэтай першай кнізе Вальжыны, якасныя.
Гэта адзіны жанр, дзе я прымяняю слова
"якасны", бо астатняе занадта суб'ектыўна
і спецыфічна, і, больш за тое, патрабуе значна
больш разгорнутай ацэнкі.
Тут жа звярну ўвагу на дзіўную
арфаграфію Морт (часцей за ўсё, адсутнасць
арфаграфіі). Гэта адначасова перашкаджае
зразумець інтанацыі вершаў, але дае прастору
і варыятыўнасць ды не замінае экспрэсіўнасці,
якой адметна аўтарка.
Адны з самых вядомых вершаў Морт
-- "Больніца", "Беларуская мова", "Несанкцыянаваная
вясна" і іншыя -- поўныя ёмкіх мастацкіх
вобразаў (напрыклад, алюзіяў), бескампрамісныя
і досыць жорсткія. Іх цяжка цалкам зразумець
з першага разу. Ды і хіба магчыма ўвогуле?
У аўтара ў галаве складаецца адна карціна,
канцэпцыя, сэнс, а чытачу ўяўляецца нешта
абсалютна іншае -- так гэта адбываецца
часцей за ўсё.
Вальжыну па-за межамі Беларусі,
на жаль, ведаюць лепей, чым у самой Беларусі.
Яна піша таксама і па-ангельску, яе перакладаюць
на розныя мовы -- ад шведскай да балгарскай,
а жыве Морт цяпер у Злучаных Штатах і выкладае
паэзію ў Карнэльскім Універсітэце.
Пасля "Я тоненькая як твае вейкі" выйшла
яшчэ дзве кнігі Вальжыны -- англа-беларускамоўная
"Фабрыка слёз" і цалкам англамоўны зборнік
"Collected Body". Вельмі хутка, 22 траўня, аўтарка прэзентуе
ў "Логвінах" сваю новую кнігу, таму зараз
самы час паспрабаваць зразумець яе складаную
і сваеасоблівую творчасць.