Game of Ruh / Moveforms

 


я прапаноўваю па-новаму паглядзець на штодзённы рух у горадзе і пагуляць у гульню пра месцы навокал вас. мікрараёны, прыгарады або кварталы цэнтра - любы горад складаецца з пэўных складнікаў-структур, па якіх мы ходзім і ездзім штодня. 7 дзён, 7 рухаў, 6 міні-босаў. знайдзі сваё - гульня ў рух. у тваім мэсэнджары і ў любым горадзе мэта гульні - за 7 дзён змяніць тое, як адчуваецца прастора навокал і зрабіць яе больш вашай. сродкамі руху па горадзе, крыху змяняючы тое, як вы ходзіце на працу або на вучобу, дадому, на сустрэчы, проста шпацыруеце па горадзе. кожны ў выніку атрымае свой рух, які будзе адрознівацца ад выніку іншых гульцоў. калі гэта і спаборніцтва, то з горадам, успамінамі (сваімі і калектыўнымі) і пустэчай (фізічнай і метафізічнай) - хай нязначныя месцы робяцца значнымі, а значныя робяцца сапраўды сваімі. гульня ў рух тэхнічна ідзе ў закрытым канале+чаце, у якім гульцы пару разоў на дзень атрымліваюць інфу. аднак гульня разлічана на людзей, у якіх можа быць няшмат часу, і таму не імкнецца запоўніць сабой увесь вольны час. яна імкнецца ўпісацца ў штодзённы рух па горадзе і ў звыклы рэжым гартання сацсетак-мэсэнджараў. гульня ў рух - пра пераадкрыццё горада для сябе, і калі вы ў Беларусі, і калі вы за мяжой. гульня не бесплатна, але і не камерцыйная. для ўваходу патрэбны эклівалент 1 квітка грамадскага транспарту ў вашым горадзе. ёсць некалькі спосабаў набыцця 'ўваходнага квітка', зручных і ў Беларусі, і за яе межамі. усё ж я раблю гульню з абмежаванай колькасцю месцаў - не магу ўзяць больш за 7 чалавек. і хачу каб прыйшлі тыя хто і праўда зацікавіўся. таксама, калі абраны для гульні мэсэнджар (тэлеграм) не будзе пасаваць камусьці з гульцоў, ёсць магчымасць удзельнічаць і з іншых мэсэнджараў. гульня застанецца з вамі і пасля, таму можна будзе перагуляць самастойна. для гэтай гульні стаўлю праграму мінімум і праграму максімум. як мінімум, рэгулярная канцэнтрацыя на вашым горадзе, розных аспектаў жыцця і руху ў ім можа зрабіць яго цікавей і разнастайней для вас. як максімум, гульня можа дапамагчы ў пераадоленні той самай пустаты, апатычнасці і чужасці ў горадзе. пішыце наконт рэзервацыі у дырэкт instagram.com/a.sivyh, або на https://t.me/sivyh. далучайцеся да каналу https://t.me/rabiruh. гульня адбываецца 26.04-03.05 shot and edited by Antos Sivyh, Lodka Production
пішыце наконт рэзервацыі у дырэкт instagram.com/a.sivyh, або на https://t.me/sivyh. далучайцеся да каналу https://t.me/rabiruh.

гульня адбываецца 26.04-03.05

shot and edited by Antos Sivyh, Lodka Production

Popular Posts