Бог ім рАдзіць -- кампот пад назвай "Чырвоны Штраль"
Добра гэта ці дрэнна, але нядаўна "Крамбамбуля" апублікавала свой апошні альбом. Усё. Больш мы не пачуем вясёлых песенак накшталт "Госьці" у яе рэпертуары. Прынамсі, пакуль яны (па іх словах) ня "выйдуць зь лясоў на Пляц Каліноўскага".
У іх разьвітальным альбоме "Чырвоны Штраль" зьмянілася, напэўна, усё. Гэта мала падобна на тое, што рабіла Крамбамбуля раней. Я б сказаў, што "Чырвоны Штраль" мы артымалі ад НРМ новага разьліву (часам так рэальна здаецца). Сэнс песьняў падобны, асноўныя ідэі -- таксама яшчэ ад "Зэт" ды "НРМ". І гэта ня дрэнна.
Пачынаецца альбом файна -- у песьні "То ня дудка" выдатна спалучаецца рок з джазам і блюзавымі матывамі. Лявон з камандай, як атрымалася, добрыя джазмэны. І гэта яны паказваюць ня тоьькі у гэтай песьні. Увесь альбом насычаны саксафонам ды трубой. Прыгожа.
Некалькі наступных песьняў здаліся мне не такімі цікавымі, але ў іх бачны дух былой "Крамбамбулі". А вось рэгі-песьня "Я страляў у міліцыянта" даволі адметная. Мне яна вельмі спадабалася. Атрымліваецца, у гэтым "Крамбамбуля" і былыя Ляпісы падобныя -- рэгі ў іх атрымліваецца каларытны і "тутэйшы".
Загалоўная песьня, носячая назву альбома, атрымалася нядрэннай. І ня больш. Канечне, гэта маё асабістае меркаваньне, але ў душу мне гэтьая песьня не лягла, нават ня гледзячы на тое, што яна вельмі каларытная і перадае атмасьферу тых гадоў, калі ў аднайменнай віленскай карчме зьбіраліся розныя беларускія дзеячы.
Наступныя песьні даволі добрыя. Але ўвесь час мне здавалася, што гэта па сваіх ідэях вельмі нагадвае песьні гурту "Dzieciuki". Яны таксама часта свае песьні прысьвячаюць таму часу, калі БНР ужо скончвалася, а Саветы ды палякі таксама не зацьвердзіліся тут. Але "Чырвоны Штраль" ад "Крамбамбулі" мне больш даспадобы. У некаторым сэнсе, "Крамбамбуля" сьпявае яшчэ і пра сучаснасьць.
Гэты альбом ня мог абысьціся бязь легендарнай песьні "НРМ" "Партызанская". Але тут яе выкананьне ня дужа адрозьніваецца ад арыгіналу. Я чакаў больш новай версіі. Шкада.
Альбом скончваецца добрымі песьнямі. І "Калі б мы калі каму чаго" і "Свабоду не стрымаць" -- годныя трэкі.
Самае файнае, што ў разьвітальным альбоме зрабілі поўны кампот -- старое, новае, рок, джаз, блюз, поп, рэгі, фольк -- усё гэта можна знайсьці ў альбоме "Чырвоны Штраль".
"Крамбамбулю" чакае апошні канцэрт у Вільні, пасьля чаго легендарны гурт сыйдзе у лясы.
Я не пішу таркамаўкай. Я пішу дзеясловіцай. :)
Пачытайце яшчэ чаго-небудзь:
Ці трэба вам глядзець беларускі індзі-фільм "Здымаць на паражэньне"
Час арт-хаўсу
Чаму беларускі кінематограф пад пагрозай?
Ці проста перайдзіце на Галоўную і паглядзіце што-небудзь іншае.
А што прачыталі зараз вы? Агляд на альбом "Чырвоны Штраль" ад "Крамбамбулі"!