Дзе вы бачылі 24 якасныя беларускія карцінкі за секунду?

   Уявіце сабе такую карціну: вы ў сядзіце ў цёмнай зале кінатэатра. Вы купілі квіткі Які гэта фільм? Хто ў ім рэжысёр? А хто акцёры? Вы гэтага яшчэ ня ведаеце. Раптам фіранкі адкрываюць за сабой экран. Чорная, цёмная зала раптам напаўняецца сьвятлом. Пачалося. Пачалося вашае жыцьцё. І вы -- галоўны актор гэтага сапраўды лепшага ў сьвеце фільма.
   Выдатна, што ужо больш як сто гадоў мы падчас нашага жыцьця маем магчымасьць пражыць і іншае жыцьцё. Шмат іншых. На гэты раз -- на экране. Нездарма арл Юнг калісьці казаў -- "Кіно дае нам магчымасьць без усялякае небясьпекі адчуць захапленьні, якія падаўляюцца ў звычайным жыцьці".
   Часам мяне запытваюць, чаму я лічу кіно больш прыярытэтным за фатаграфію. Адказ просты: кіно -- гэта тая ж фатаграфія, толькі 24 кадры на секунду. І за 24 кадры на секунду часьцей за ўсё умяшчае ў сабе больш цікавай інфармацыі.


   Кіно бывае рознае -- дакументальнае, мастацкае, квазідакументальнае, анімацыйнае, інтэактыўнае. Мне падалося цікавым меркаваньне майстра саспэнса -- Хічкока. Ён сьцвярджаў, што "ў мастацкім кіно рэжысёр -- Бог, а ў дакументальным Бог -- рэжысёр". І сапраўды, на здымках мастацкага фільму кінатворцам даецца чароўная магчымасьць -- стварыць свой цэлы сьвет. Ад камічнага сьвету Чапліна да загадкавага сюррэалізму Лінча -- кінатворца здольны зрабіць усё. І шкада, калі буйныя студыі перашкаджаюць рэжысёру ў гэтым, заўсёды ўносячы свае карэктыроўкі дзеля таго, каб фільм атрымаў больш грошаў. Мэрлін Манро сьцвярджала: "Галівуд -- месца, дзе табе дадуць тысячу даляраў за пацалунак і пяцьдзясят цэнтаў за душу". Напэўна таму я так люблю якасны аўтарскі кінематограф, які не прывязваецца да буйных камерцыйных студыяў ды цуда-прадзюсэраў. Нават у сучасным сьвеце камерцыі незалежныя рэжысёры ствараюць чыстае мастацтва, не клапоцячыся аб тым, колькі мільёнаў даляраў яны атрымаюць з паказаў.
   Пярыйдзем да айчыннага кіно. Яму ўжо каля сотні гадоў і, нажаль, у параўнаньні з суседзямі яно не занадта разьвіта. Палякі, напрыклад, падарылі сьвету Занусьсі, рускія -- Таркоўскага. У нас нават сёньня няма адказу. Пару дзён таму я правёў сацыялагічную апытанку аб беларускім кіно. Прагаласавалі роўна чатыры дзясяткі чалавек. І абсалютная большасьць зь іх лічыць, што беларускае кіно знаходзіцца зараз на кепскім узроўні. 15 адсоткаў увогуле адказалі, што яго ня йснуе. Большасьць рэспандэнтаў глядзелі беларускія фільмы даўно, але больш за чвэрць адказалі, што глядзелі беларускі фільм за апошні месяц. Спадзяюся, хм, што гэта не, хм, "Мы браты". Але я не шкадую, што схадзіў на гэты фільм. Бо сьмяяўся я амаль увесь сеанс, але нажаль, пасьля прагляду хочацца плакаць, бо не такой рэакцыі чакалі незадачлівыя кінатворцы.
   Пярыйдзем зноў да апытанкі. На дзіва, амаль палова людзей адказалі, што наведвалі Лістапад (без удаскадненьня, на фільмы чыёй вытворчасьці яны хадзілі). Яшчэ даволі шмат людзей зьбіраюцца пайсьці ў бліжэйшай будучыні. Палова людзей адказалі, што больш любяць масавае кіно, але больш за 30 адсоткаў любяць арт-хаўс. Гэта прыемна.
   Калі ўжо гаворыць аб беларускім кіно, скажу, што ў нас даволі шмат добрых, якасных фільмаў. І я здольны назваць нават геніяльны. Несумненна, гэта "Ідзі і глядзі", зьняты паводле Адамовіча. Наўрад ці я калісьці бачыў настолькі моцны і цяжкі фільм. Гэта нібы прышчэпка ад вайны, прышчэпка ад нянавісьці, зусім як у "Завадным Апельсіне" Кубрыка Гэты фільм здольны

спужаць вас вайной. Чысты натуралізм. На яго непрыемна глядець, але паглядзіце і дачакайцеся канцоўкі. Напэўна, з таго часу нічога больш таленавітага не рабілі (хаця добрыя фільмы, паўтаруся, былі).
   Так ці інакш, патрэбнае разьвіцьцё. У беларускага кіно ёсьць перспектывы. Нам ёсьць што сказаць сьвету. Мы здымаем добрыя дакументалкі. У нас ёсьць неблагія анімацыйныя фільмы (але мала). Нажаль, сярод мастацкага кіно даўно ўжо не назіралася чагосьці сапраўды суперскага. Вы можаце са мной не згадзіцца. Але адно я магу сказаць дакладна: Беларусь знаходзіцца толькі напачатку шляху да посьпеху у сусьветным кіно.

Чытайце мой аналіз розных фільмаў і музыкі тут.
Глядзіце мой эксперымент.

Popular Posts