Новы крок для Зорных Войнаў

   Пасля таго, як быў апублікаваны першы трэйлер Star Wars: Rogue One, наконт яго адразу паўстала шмат розных меркаванняў, тэорыяў і цікавых ідэяў. Нават спасылкі кідаць не буду -- на Ютубе з лёккасцю знойдзеце, калі яшчэ не знайшлі. Але тое, што сапраўды важна, гэта той факт, што Rogue One -- першы спін-оф у гісторыі зорных войнаў, і, можна смела спадзявацца, ён зможа абгрунтаваць добрую частку сюжэтных дзірак (якіх у франшызе дахалеры).


   І гэта ўжо не проста фэнтэзійная сага, а нешта трохі больш глыбокае за папярэднія часткі. Можна чакаць добрую драму з даволі сур'ёзнымі ідэямі. Трэйлер заінтрыгаваў, бо ён паказвае шмат цікавых персанажаў і сцэн, ну вось, напрыклад, што за постаць у чорным плашчы з імператарскімі вартаўнікамі побач? Кажаце, імператар Палпацін? Тады перад кім ён схіляецца? Можа, гэта і ёсць Сноўп, кіраўнік сітхаў у 7-м эпізодзе? Даволі цікава, праўда? 
   Аднак ужо, пэўна, усіх задзяўбала тэма Зоркі Смерці. У чацвёртым эпізодзе (то бок у першым фільме) яе знішчылі, але потым з'явілася новая, ды і ў нядаўнім сёмым эпізодзе быў вельмі глабальны варыянт Зоркі Смерці, а ў Rogue One нам пакажуць, як выкрадаліся планы самай першай. Зноў... Але з гэтага можа атрымацца цікавая гісторыя, толькі калі прадставіць яе па-новаму, чаго не было зроблена ў папярэднім фільме.
   Думаю, гэты спін-оф зможа дадаць шмат добрага ў франшызу і паглыбіць яе. У трэйлеры не адчувацца другаснасці, як можна было чакаць. А значыць, фільм мае добрыя перспектывы. Няхай будзе з вамі Сіла! :)
P.S. Дарэчы, наконт Сілы. Шмат джэдаяў у фільме не з'явіцца. Цяжка спадзявацца нават на аднаго, таму на дуэлі на светлавых мячах цяжка разлічваць, а вось у сітхаў тут ёсць варыянты -- магчыма, сам Дарт Вэйдар завітае ў Rogue One. Таксама даволі цікавая персона мужыка, які халоднай зброяй нейтралізаваў некалькі штурмавікоў. Можа апынуцца так, што ў яго ёсць Сіла.

Popular Posts