Спеўны сход -- песні пачатку XX стагоддзя
Толькі што вярнуліся са "Спеўнага сходу" -- вельмі моцнае мерапрыемства. На ім я першы раз -- і з тэмай пашчасціла -- песні пачатку дваццатага стагоддзя.
Такім чынам. мы спявалі такія песні, як

Такім чынам. мы спявалі такія песні, як

- Ваяцкі марш (Мы выйдзем шчыльнымі радамі)
- Беларуская Марсэльеза (Адвеку мы спалі)
- Магутны Божа
- Пагоня
Пачынаецца "Спеўны сход" традыцыйна з размінкі. Менавіта ў гэты момант ствараецца нейкае пачуццё еднасці ўсёй аўдыторыі (у якой можна сустрэць людзей ад 2 да 70 гадоў). А пасля гэтага пачынаецца вывучэнне песняў -- і атрымліваецца даволі цікава. Першая песня, якую сход спяваў, была "Беларуская Марсэльеза", і яна, на маю думку, была выканана найбольш моцна і эмацыйна -- мы ўсе нібыта перанесліся на сотню гадоў назад, у часы Лютаўскай рэвалюцыі і БНР. "Пагоню" мы выконвалі, дарэчы, не на распаўсюджаны матыў Марсэльезы, а ў значна больш цікавай версіі. Песня "Магутны божа" зрабілася сапраўды цудоўнай малітвай з боку усёй трохсоценнай залы, ну а гімн Слуцкага паўстання -- "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" -- таксама атрымаўся вельмі моцным у нашым выкананні. Здаецца, нас было чуваць далёка.
Дарэчы, аб лічбах. Планавалася сабраць тысячу, і, нажаль, не атрымалася. Максімум тры сотні... Але, магчыма, усё яшчэ наперадзе. Наступная тэма -- песні Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама выступіў хор "Унія", які таксама дапамог сходу з заключным паўторным выкананнем "Пагоні". І месца было абрана файнае -- вялізны стары цэх заводу -- выдатная лакацыя для правядзення мерапрыемстваў накшталт "Спеўнага сходу".
Гэты вечар пятніцы атрымаўся сапраўды чароўным, ён паказаў, што беларусы жывыя, што яны памятаюць сваю гісторыю. І, відавочна, што яны ўмеюць спяваць.