Why Belarusan Filmmaking is in Danger?
Let's save Belarusan filmmaking! There is a project of a law that will in fact make an independent filmmaking illegal. You'll not be able to publish a film even on the Internet without gevermental permission.
Noone will give a script and all other film stuff to other people for a mounth and give money just to be given a "permission" to SHOOT A FILM! How can anybody forbid to shoot? That law will make free filmmaking in Belarus impossible.
That law should NOT be accepted or it should be changed. So let's take a first step. You should sign a petition on Change.org! It will take only a minute, but it may save Belarusan filmmaking.
BLR: Ужо каля тыдню па Беларусі ходзіць інфармацыя аб праекце ўказу, які фактычна забароніць незалежны кінематограф. Нельга будзе апублікаваць фільм нават у інтэрнэце без дазваленьня чыноўнікаў. Нельга будзе і здымаць на вуліцы, бо штрафануць могуць. І ніводны паважаючы сябе кінатворца ня будзе падаваць сцэнар (якога можа і ня быць, а што рабіць тады?), акцёрскі склад і іншую інфармацыю аб фільме на цэлы месяц для разгляду, ды яшчэ плаціць за гэта грошы. Гэта прыніжальна. Гэта робіць свабодную творчасьць немагчымай. Гэта ўжо занадта.
Да ўсяго гэтага дадаецца тое, што камісія можа не зразумець мастацкага сэнсу фільма і ня даць дазваленьня на здымкі эксперыментальнага кіно, бо ім гэта можа падацца незразумелым. Як вы думаеце, ці прапусьцілі б фільмы Дэвіда Лінча, Ларса фон Трыера, Андрэя Таркоўскага? Ці далі б дазваленьня на здымкі "Крымінальнага чытва" Таранціна ці "Псіхоза" Хічкока? Уявіце сабе, колькі таленавітых маладых і ня вельмі кінатворцаў будуць вымушаныя адмовіцца ад сваёй справы ці эмігрыраваць? Арт хаўс загіне вельмі хутка. Колькі культуры страціць Беларусь дзякуючы гэтаму ўказу?
Указ не павінен быць прыняты ці павінен быць зьменены. Трэба, каб было адкрытае і дасягальнае ўсім абмеркаваньне і вырашэньне лёсу ўказу. Хочацца, каб улады сапраўды дапамагалі кінатворцам, а не забаранялі здымаць.
Давайце падпішам петыцыю на Change.org! Гэта так проста і зойме толькі пару хвілін, але ўявіце, што вы можаце выратаваць. Менавіта вы можаце ня даць загінуць маладой беларускай кінакультуры.