У Кніжнай Шафе
Учора ў "Кніжнай Шафе" адбылася прэзентацыя нашага з МТЛВ кліпу "Мы не згодны". І ўсё было сапраўды крута -- і ў самой кнігарні выдатная атмасфера, і гурт добра выступіў (нават некалькі новых песняў было), і кліп знайшоў сваіх гледачоў па-за інтэрнэтам. Дзякуй Кніжнай Шафе, дзякуй МТЛВ, і, канечне, тым, хто прыйшоў. А я для сабе адкрыў вельмі файнае месца, куды можна прыходзіць не толькі за кнігамі, але яшчэ і на мерапрыемствы.
P.S. Ну а калі вы яшчэ не бачылі наш з "Мітолівай" дэбютны кліп, паглядзіце:
Дарэчы, каб не прапускаць новыя відэа ад гэтага гурта, рэкамендую падпісацца на канал МТЛВ на YouTube.
Дарэчы, каб не прапускаць новыя відэа ад гэтага гурта, рэкамендую падпісацца на канал МТЛВ на YouTube.